Хто можа
схаваць агонь?
| 1. |
Ut ameris, ama |
| |
Кахай, каб і цябе кахалі… |
Залатыя яблыкі
Залатыя яблыкі
У зялёным садзе.
Залатыя яблыкі
Восень ціха крадзе.
Светлыя нябёсы,
Месяц тонкагубы.
Залатыя косы
Ужанчыны любай
Гулка грукаталі
Аб зямлю каштэлі
Нас дваіх гушкалі
Зорныя качэлі.
На траве каралі, –
Срэбраныя росы.
Мне ў твар упалі
Залатыя косы.
***
Плыў месяц чароўнай талеркай,
Кідаючы зоркі на плёс…
Расстала салодкай цукеркай
Жанчына, якую я нёс.
А ноч распляла свае косы,
Купалася ў срэбнай расе,
Спакусай лягла на пракосы
Ва ўсёй непаўторнай красе.
Туман лёгкім вэлюмам шлюбным
Упаў і заблытаў мой крок…
Свет зорны ў вачах тваіх згубна
Мільгнуў і патух незнарок…
Вусны
Вусначкі, вусны! Мяне пацалуйце…
Вусначкі, вусны, – малінай гараць.
Жарсці сваёй для мяне не шкадуйце –
Я вас не буду зусім шкадаваць.
Будзеце заўтра, распухлыя вусны,
Вабіць мяне і саромецца зноў.
Я падкрадуся – таемна і хлусна,
Ды зацалую вас, вусны, без слоў.
Вусначкі, вусны! І вы пацалуйце,
Хай і мае, як маліна, гараць…
Жарсці сваёй для мяне не шкадуйце, –
Я вас не буду зусім шкадаваць!
Перазвоны
Я сустрэну цябе каля брамкі,
Завядуужытнёвую квець
Нас накрые блакітнай фіранкай
Маладзік, сарамлівы хлапец.
Перазвоны начы ўрачыстай
Нас схаваюць на самае дно,
І за тою фіранкай празрыстай
Вып’е жарсць маладое віно.
Небазор’я агонь – зіхатліва,
Каласоў нахіліўся букет…
Паімчымся на хвалях імкліва
Мы ў новы, шчаслівы сусвет.
Дзе каханне ў ружах чырвоных
Улюбёных палоніць навек…
Перазвоны начы, перазвоны,
Пацалункі і сцішаны смех…
Удваіх
Адна і адзін –
Бязважкасць і плынь.
Вецер – з вярбой,
А я – з табой.
Жаданай, адданай, скупой.
А ноч, як вялікі пакой.
І нас не відно.
Пацалунак – віно….
Адна і адзін –
Бязважкасць і плынь…
* * *
Тухне зялёны месяц,
Ноч за лясы памкне.
Смерць недзе косы менціць, –
Можа і для мяне.
Ля неадступнай канчыны,
Неба калі прызаве,
Постаць каханай жанчыны
Хай прада мной праплыве…
* * *
Нас раздзяляе толькі тонкі шоўк,
А сэрцы ўжо б’юцца разам…
І салавей у садзе раптам змоўк,
Схаваўся месяц за высокім вязам
Ноч хутала ласкавай сінявой
Люляля нашае каханне
Ты –не свая,а я – не свой…
Мы не прыкмецілі світанне…
А потым…
Я прыйду да цябе ўвечары,
Калі ён,
Памяняўшыся з днём,
Стане
Поўнапраўным гаспадаром
І запаліць зоркі:
Белыя, зялёныя, чырвоныя.
Ён выкаціць з-за гарызонта
Поўны ясны месяц,
Які растворыць змрок
І залье
Белым святлом наваколле.
І калі
Я буду ісці да цябе,
Мне будзе хацецца
Паглядзець
То на зоркі, то на месяц,
То на тваё жоўтае акно…
А потым я пазваню
Так далікатна,
Што званок
У тваёй кватэры
Будзе гучаць ледзь чутна
І ты адразу
Не здагадаешся,
Адкуль музыка
І што яна азначае:
Той, каго чакаеш,
Прышоў.
Я прышоў, –
Закаханы,
Перапоўнены пачуццём,
Як крышталёвы бакал
Пеністым шампанскім.
Калі ты адчыніш дзверы
І позіркі нашыя сустрэнуцца,
То сэрцы застукочуць
Ва ўнісон, –радасна,
Прачакана.
Я не пераступлю,
А пералячу парог.
І мае вусны
Адразу знойдуць твае.
Гарачая жарсць апячэ,
А слодыч
Ускружыць галаву:
«Добры вечар,
Панначка мая!»
«Добры…»
Толькі і паспееш адказаць,
Бо зноў мае вусны
Знойдуць твае,
А потым
Мы перастанем адчуваць,
Дзе чыё дыханне,
Дзе чые вусны.
Свечка…
У вакне месяц…
Свечка…
Твае вочы,
Як зоркі…
* * *
Я адзін, ты адна, хоць чаруе вясна.
Аленашае шчасце ўсё бліжай…
Я адзін, ты адна… Ад відна да відна
Месяц кветкі, як пацеркі ніжа.
Зорка падае ўніз, гэта нечый капрыз,
Можа твой, можа – не, можа – Бога…
У каханні ніколі не выйграеш прыз,
Там і шчасце да слёз, там і змога.
Я адзін, ты адна, расцвітае вясна,
І каханне наблізілась бліжай.
Ты не будзеш адна… Ад відна да відна
Месяц зоркі, як пацеркі, ніжа…
Сіняе
Белыя хвалі ў марыве сінім,
Пляж каляровы ў тусоўцы…
Вочы твае і каханне сасніў я,
Танга на круглай пляцоўцы.
Можа, й было ўсё ўвечары сінім?
Ды ці магу я прызнацца
Яснага месяца не упрасіў я
Першаму мне цалавацца.
Смех твой рассыпаўся звонам у сініх
Кроплях, што падалі з цела,
Месяц на вуснах доуга насіў іх,
Ночка ажно зіхацела…
О.К.
Цябе адну, адну ў паркалёвым леце
Нёс лёгкі брыз.
Над ціхай Прыпяццю цябе нагледзеў
Ад Бога прыз.
Каханыя – шчаслівыя, бы дзеці,
Ды лёс – капрыз,
Нас ён развёў далёка ў міжлецце…
Каханне – бліц…
Апошні ліст зрывае хлёсткі вецер,
Апошні ліст…
Твой вобраз мне здалёку свеціць, –
Юнацтва прыз.
Квецень
Сады цвітуць – квецень, квецень,
А злосць кажа: смецце, смецце.
Не верце.
Дурэйце.
Пялёсткі ўздыхаюць каляровыя,
Таемна пчолам дакляроўваюць,
Прычароўваюць,
Чарговыя.
Раздзяваюцца зранку кветкі,
Сарамлівыя какеткі,
Чакаюць,
Палаюць..
Падаюць сукенкі квецені,
Пялёсткі ружовыя змецены.
Граніцы.
Таямніцы.
Квецень, квецень…
Вясна, перадлецень…
Пагоня
Роўна, слынна гудзе машына,
Мой імклівы, магутны анклаў,
Можа, ёсць і ў мяне прычына
Кроіць фарамі ноч папалам.
Мадэрновыя песніграе
Імпартовы «маг» на ўсю моц…
Думак збег- ваўчыная зграя,
Сто зялёных ваўчыных воч.
А насустрач – нікога. Пустка.
Быццам д’яблы шашу падмялі.
І за шклом , як чорная хустка.
На душы – камяні, камяні.
Рэжа фарамі ноч імкліва
Падуладны мне чорны «Форд».
З фотакарткі глядзіш ты кпліва
Мая любая фея-»гёрл»:
«Не дагоніш, дарэмна, хлопец,
Твой мінуўся шчаслівы час!»
Я кажу сабе: «Можа, хопіць?»
Ды яшчэ прыбауляю”газ”.
* * *
Луг квяцісты, неба ясна
Над Дзвіной-ракой…
І трава, як шоўк атласны,
Лісцяў шэпт.Спакой.
Твае вочы – промні сонца –
Слепяць вочы мне.
Я гляджу ў іх бясконца
Быццам у паўсне.
Твае вусны счырванелі
Ружай у расе.
Твае грудзі – дзве лілеі
Ва ўсёй красе…
Ой, суніцы чырвоныя…
Промні сонца – вавёркамі,
Гулкі бор на дваіх,
Чырвань-ягады зоркамі
У далонях тваіх.
Не чаруеш замовамі,
Дый на што іх казаць?
Вабяць вусны пунсовыя,
Воч гарэзлівых жарсць.
Ой, суніцы чырвоныя,
Чабаровы туман.
Салаўі перазвонамі!
Ой, кахання падман!
Ты і я… Лета спелае,
Смак гарэніць суніц.
Ой, якая ты смелая,
Больш няма таямніц.
Цалаваў цябе згубна я,
Вецер выпіў расу.
На руках цябе, любая,
Па жыцці пранясу.
Ой, суніцы чырвоныя,
Чабаровы туман.
Салаўі перазвонамі!
Ой, кахання падман!
* * *
Прыйдзе, прыйдзе ў ветразях снежань,
Набаліцца сэрца маной…
А пакуль у любві не межань,
Ружы ўсе для цябе адной.
А пакуль што вясна, як сваха,
Жэніць кветкі. Нашто марнець?
Я іду канаваным шляхам,
Ды іду, каб сваё адпець.
Адспяваць салаўём сутоння,
Ці разбойны высвішчу свіст…
Я не ведаю, што на сёння
Прынясе мне жыццё «на біс».
Толькі ты мне дабро нараіш,
Ты – маё і жыццё, і смерць.
Толькі ты мяне не параніш,
Нават я калі буду хацець…
Мне не вярнуць
(раманс, муз. М. Пятрэнкі)
Мне не вярнуць, мне не вярнуць
Былыя дні, пачуцці тыя…
Хацеў бы я ізноў крануць
Твае завіткі залатыя.
Мне не вярнуць, мне не вярнуць…
Нас жорсткі лёс развёў так рана.
Мне б голас твой ізноў пачуць,
Пачуць ізноў: «Ты мой каханы!»
Мне не вярнуць, мне не дагнаць…
Туга і боль са свету зводзяць.
Надзеі птушкамі ляцяць,
Ды толькі любай не знаходзяць…
Бабінае лета
Нечакана восень сумна павітала,
Жураўліным крыкам навявае жаль…
Залатая восень, што ж ты не спытала,
Ці хачу я скінуць кашміровы шаль?
Бабінае лета – з чым маё расстанне?
Лёс гады цыганкай можа падмане ?
Белай павуцінай прыляціць каханне,
Перад халадамі сэрца ўстрапяне
На парозе восень… Што ты мне прыносіш ?
Запалаў на клёнах залаты пажар.
Восень мая, восень, дорага ты просіш,
Што ты адбіраешу жаночых мар?
Тайнаю малітвай я гады пытала,
На вачах слязінкі, ў сэрцы сум і жаль…
Бабінае лета ціха прашаптала :
“Не хавай, жанчына, кашміровы шаль”…
Спакуса
Як у жанчыны многа для кахання!..
Бутонам ружы сквапна вабяць вусны,
Іх, як цукерку, пасмактаць спакусна.
З-пад вейкаў-крылаў воч чароўных ззянне, –
Яно й не хочаш – да сябе прывабіць,
Заблудзішся, бы ў завіруху-замець.
На вушка локан звіўся далікатна,
Бялее шыйка лебядзіцы сцішнай.
А позірк нехаця крадзецца ніжай,
Знаходзіць грудзі-яблыкі выдатна.
Рука ўжояк быццам іх кранула.
І не хацеў, – а сэрца тарганула.
А стан! Якая плыннасць, мяккасць ліній,
Што ад яго паўкружжам адыходзяць!..
Яны цябе ужо не ў тое зводзяць.
І мары ты свае наўрад супыніш.
Пад доўгаю сукенкай бачыш нават
Іх прадаўжэнне – ножак стройных набыт…
Лонка
Замак стары ўскрай лесу
Чутка сцярог рубяжы.
Княжа, паклоннік Вялесаў, –
З доняй у замку тым жыў.
Бегла пад кручай рачулка,
І гаманіла вада
Соснам магутным ледзь чутна,
Што недалёка бяда.
…Лонка – так звалі дзяўчыну –
Белай лілеяй цвіла,
Толькі сватам – не па чыну –
Згоды на шлюб не дала.
Ды не аднойчы ўцякала
З замка адна без слугі,
Некага доўга чакала,
Слёзы ліла ад тугі.
Горна малілася Богу,
Шчыра пляла каснікі,
Так і не стрэўшы нікога,
Ціха брыла нацянькі.
Далеч – смугой вечаровай,
Падалі росы з гары…
Месяц – ганец ганаровы –
Вёў яе ў замак стары.
Ля вартаўнічае брамы
Бацька заўсёды страчаў,
І ваяўнічыя шрамы
Цень на шчацэ вылучаў.
– Лонка !– казаў ён з нагоды,
Ціха за плечы кранаў. –
Вернецца Богуш з паходу
Ворагу крыўду спагнаў !…
Лонка ўдзячна ківала,
Моўчкі вячэраць ішла,
Боль сваю зноўку кілзала,
Сподзеўка каб не сышла.
* * *.
У неадступным чаканні
Лонка змарнела зусім…
Ах, неабачнасць кахання,
Хто цябе ёй напрасіў?
Неяк малілася Лона
Зноўку –Вялесу, Вярбе,
Бачыць: высока над кронай
Коршак у небе плыве.
Доўга над ёю кружыўся,
Штосьці сабе прыкмячаў,
Быццам ён нешта забыўся,
Зрэдку тужліва крычаў.
Раптам – злажыў свае крылы,
Каменем падае ўніз!
Лонка аж вочы закрыла,
Нехаця падае ніц…
* * *
…Лонка пра дзіва-праяву
Бацьку не кажа, аднак,
Ноччу дала волю ўяве,
Воч не самкнула ніяк.
Раніцай бацька усмешку
Доччыну згледзеў… Прайшло?
Лонку да капішча ўспешкі
Быццам на крылах нясло.
Княжа Астроў патаемна
Ўслед за дачкой – напрасткі.
Чула душа: не дарэмна
Доччыны сёння смяшкі…
* * *
Бачыць: на капішчы – Лона
Жаласна моліць багоў…
Раптам! Цудоўныя звоны
Запанавалі вакол!
Ім адазваўся аддана
Коршак з нябеснай высі,
Каменем паў на паляну,
Голасна нешта прасіў.
ГрымнуўПерун! Пацямнела…
Аж затраслася Вярба…
Княжа, ад страху знямелы
Пот выцірае з ілба.
Бачыць: казак у паўзмроку
Выплыў скрозь сіні туман,
Золатам – шабля пры боку,
Белым – бялюткі жупан.
Крыкнула Лона: «Каханы!
Вось і вярнуўся ка мне!
Любы мой і прачаканы,
Колькі ты сніўся у сне!»
«Лонка! – ён кажа ёй ціха, –
Доля мяне падвяла,
Мне напаткалася ліха,
Сэрца прабіла страла…
Я не казак… Не ўстаць мне,
Птушкай Вялес утварыў…
Хочаш – мы разам лятацьмем
У панаддзвінскім бары?
Будзем лятаць аж да хмараў,
Ловячы ветрані плынь…
Ты памятаеш? Я марыў…
Горка, гарчэй за палын…»
Лонка цалуе: «Мой любы,
Буду заўсёды з табой!»
Толькі халодныя губы
Не адазваліся ёй…
ГрымнуўПерун ! Зноўку – цемень…
Раптам – узбліснуў агонь!
І на паляне дзве цені
Скокнулі прама ў яго!
Потым – святло пасля ночы.
Ціха нашэптваўся лес.
Ды нерухомымі вочмі
Зыркаў сурова Вялес.
Крыкнулі жаласна-звонка
Коршакі з высі ўдваіх.
– Што нарабіла ты, Лонка?! –
Князь прашаптаў і заціх…
* * *
Там і сканаў… Пахавалі
У адзіноце-тузе…
З тое пары і празвалі
Лонкай рачулку ўсе.
А над высокім курганам,
Дзе пахаваны быў князь,
У вечаровых туманах
Коршак кружыўся не раз…
* * *
Зорна. І мароз перадкалядны.
Дрэвы – моўчкі. Хто зачараваў?
Месяц у прасторы неагляднай
Паднябеснай нема праплываў.
Толькі зоркі ціха гаманілі,
Голас дзіўны мне здалёк чуваць…
Я імчу праз космасавы мілі,
Каб у небе мары шлюбаваць.
Мо’ паспею, можа, не спазнюся…
Ці паможа мне анёл святы?
Я прапасці ў марнасці баюся,
Я баюся – не кахаеш ты.
Не кахаеш і не пацалуеш,
Жарсць сваю другому аддасі…
Я малю – ці ты мяне пачуеш?
Я прашу – і ты перапрасі…
* * *
Я памятаю слодыч губ,
Вачэй таемнае гарэнне…
Ты аддавала наўзагуб
Усё дзявочае дарэнне.
У шчасці нас люляла ноч,
І мы п’янелі ад такога…
І не было вакол апроч
Цябе, каханая, ды Бога.
Кранаўся я, бы той агонь,
Тваіх прыгожых ліній цела,
А неба ссыпацьў далонь
Мне зоркі светлыяхацела..
Вясновы рай
Над лугамі гудуць медагоны,
І жаўрук так натхнёна пяе!
Сонца промні злаўлю я ў далоні,
Перасыплю ў далоні твае.
Я аддам табе ўсю многаквецень,
Ручаём абцалую цябе,
Абдымацьму салодка, як вецер,
Абдымае каткі на вярбе.
Краскі выпрашу я у вясёлак,
У лясоў – іх загадкавы сон,
У маланкі я вымалю сполах,
У званоў – іх малінавы звон.
Я злаўлю салаўіную песню
І у сэрца тваё пералью,
Каб аж некалі ў новую весну
Ты ізноў мне сказала: «Люблю!»
Без мяне…
І без мяне
Зямля кружылася б.
І без мяне…
Ты без мяне
Не зажурылася,
Ты – без мяне…
Ізноў каханне
Ў белай квецені, –
Ды без мяне…
Але аднойчы
Ты прыкмеціла,
Што – без мяне…
Развітанне
(раманс)
Я б хацеў вярнуць ізноў каханне,
Аб былым заўсёды шкадаваў…
Я з табой апошняе расстанне
Не паліўушчэнт, а шанаваў.
Шанаваў я кожнае імгненне;
У вакне жаданае святло,
У каханні – палкае трызненне,
Кожны пацалунак, рук цяпло,
Незабыўнасць кожнае хвіліны…
Непазбежнасць чараў нам ліхіх…
Мы ў адзіноце – пілігрымы,
Мы ўп’емся шчасцем удваіх.
Аж да скону дзён сваіх самотных,
Як малітву, я тваё імя
Кожны дзень увечары маркотным
Паўтарацьму, любая мая…
* * *
Не зразумеў цябе аднойчы,
Не зразумеў…
Твае ўніклі долу вочы, –
І я пасмеў.
Ну што б тады мне супыніцца,
Суцішыць гнеў,
Ды за надзею ўхапіцца, –
Не зразумеў.
Альбо пацалаваць у вусны, –
Ад іх хмялеў…
Высока клекаталі буслы, –
Не зразумеў.
А за вакном жаўцела восень,
Самотны спеў…
Ніхто мяне не перапросіць, –
Не зразумеў…
* * *
Твае лініі, як у ліліі, –
Хараство, хараство…
Ой, разбілі мы, прытулілі мы
На ўзмежачку – што?
Ды пад дзічкаю невялічкаю,
Дзе пялёсткі, як снег…
А ты падала зоркай-знічкаю
У сярэбраны смех.
Жарсцю ўспыхвали твае лініі, –
І спакуса і млосць.
Падзялілі мы, падзялілі мы
На дваіх маладосць…
Дожджык
Пастукаўся дожджык у вокны, –
Ніхто яго ў дом не прасіў,
І ён, небарака, маркотны,
Па шыбе слязінку скаціў.
Патупаў яшчэ каля хаты,
Ды лугам паволі пайшоў…
І раптам убачыў: дзяўчаты
Схаваліся там пад стажок!
Смяюцца, а зубы – як брошкі,
Шчабечуць яму: на, дастань!
А вочы, як тыя валошкі,
І аж екатала гартань.
А дождж малады быў, вясновы,
Маркоціцца доўга не мог:
Узяў, сыпануў без прадмовы
Гуллівым дзяўчатам пад стог!
І ён цалаваў ашалелых
Дзяўчат праз разгублены смех…
Ядумаў: чаму я нясмелы?
Чаму я услед не пабег?
* * *
| «Я протянул руку в темноте – и
рука моя наполнилась…»
(Ходжа Насреддин) |
Я прасягнуў руку табе на грудзі
У цемры, патаемна, баючысь,
Як быццам краў ад нечага ключы.
І тонкі шоўк руку салодка студзіць.
Бліжэй – і раптам жар апёк пяшчотны,
Напоўнілася жменя паўнатой
І любасцю, і жарсцю, пекнатой,
Затрапятала сэрца маё ўпошчак.
Блакітны месяц, як юнак-блазнеча,
Падглядваў, і саромелася ты
І нагасці, імгнення пекнаты, –
Яшчэ прывабней станавілася і вечнай…
* * *
Мароз крапчае, неба светла зорыць,
І сівер з поўначы пацягвае наледзь.
Маёй душы чароўнасць ночы дорыць
Салодкі спеў нястрачаных надзей.
А можа, вернецца, каханая, імгненне,
Ды лёс узблісне зоркай маладой?
І збудуцца надзеі і памкненні,
Ды буду я шчаслівіцца з табой.
І будзе неба йшчэ святлей нам зорыць,
А сівер будзе поўдніка цяплей…
Маёй душы чароўнасць ночы дорыць
Салодкі спеў нястрачаных надзей…
Ткачыха
Маладзіца ткала
З узорам ручнічок,
Нараначкі ўстала,
Паліла начнічок.
Ночка дрэмле чутка,
Мне, Божа, памажы!
Пераступае хутка
Ткачыха панажы.
Многа, ой, работы
Ёй перарабіць…
Мужанёк малоды
Ў ложачку не спіць.
Вабіць і чаруе
Прыск яго вачэй.
«Хай ён пагаруе
Трошачкі яшчэ…»
Не стукочуць кросны,
Не ляціць чаўнок,
Распляліся косы
Ды ўпаў вянок…
MeinMutter
Хачу кахаць
І танцаваць,
MeinMutter.
Табе чакаць,
Перажываць, –
MeinMutter.
Вясёлы кліп,
Пяе Філіп, –
MeinMutter.
Мой ухажор
Ліхі танцор, –
MeinMutter.
Мелодый такт
Хвалюе так, –
Mein Mutter.
Што, яквіхор,
Нясе да зор, –
MeinMutter.
Каханы мой
Цалуе – ой!
MeinMutter.
Не дакарай
Мне сёння рай, –
MeinMutter.
Мойухажор
Ліхі танцор, –
MeinMutter.
Каханы мой
Цалуе – ой!
MeinMutter.
Кумы
(З народнага)
– Эх, куманёчак, гора мне,
Не ўладжу жонцы-сатане!
– Маўчы, куме, маўчы, куме,
Куды горай, братка, мне!
Твая хоць жонка, як наб’е,
Дае паплакаць, пранцы.
Ну а мая, дальбог табе,
Б’е і кажа: «Ў танцы!»
…Курыцу з яйкам пільнаваць
Дала загад аднойчы,
Хадзіў за ёй, каб вось не ўстаць,
Прагледзеў усе вочы!
Ды вось жа, кум, не ўпільнаваў,
Прапала кура з яйкам!
Увесь бульбоўнік абтаптаў, –
Няма і ўсё, лядайка!
Тады, кумок, наўцекачы!
За мной бягом – Адарка,
З качалкай тэпае, крычыць,
Бягу я, бач, зашпарка.
Ды раптам чую: «Стой, Панас!
Знайшлася курка з яйкам!»
Ну я і стаў, Адарка – шасць,
Ды па плячах качалкай!
А ну, Панасе, паскачы,
Як летась каля кладкі!» –
Ды зноў качалкай па плячы!
Я і пайшоў ўпрысядкі…
* * *
– І так заўсёды, мой кумок,
Хоць ты бяжы упрочкі!»
– Відаць, твой лёс такі, кумок, –
Радзіўся без сарочкі…
Сваты
Гэй вы, хлопцы, хлопцы-хваты!
А дзе ж вашы коні?
Запрагайце, бо ў сваты
Мы паедзем сёння.
Запрагайце вы стаенных,
Тройка каб ляцела!
Прачакала каралеўна,
Вочы праглядзела.
Запрагайце коней быстрых
Збруяй пазлачонай,
Заплятайце коням грывы
Касніком чырвоным.
Гэй вы, хлопцы, хлопцы-хваты!
Коні вараныя!
Сёння мы імчым у сваты,
Маё ж сэрца – ные.
Маладосць, мая гулёна,
Скончыцца, завяне…
Мы прап’ем цябе сягоння
Златакудрай пані…
Белая ноч
Светлая ноч-беласнежка,
Зачараваная даль,
І некранутая сцежка.
Ды цішыня, як крышталь.
Ловіць з нябёсаў сняжынкі
У адзіноце ліхтар.
Я пацалую слязінкі
Што апяклі мяне ў твар.
Хай залунае ўсмешка
Зноў у цябе ў вачах…
Светлая ноч-беласнежка,
Рукі твае на плячах.
Гукі пяшчотных мелодый,
Нашай любові крышталь.
Бэзавы ветрыку подых,
Зачараваная даль.
Закружила осень
Задождила осень, закружила,
Растрепала клёны у окна…
Выбежала красная рябина
К большаку пустынному одна…
Я стою один, ссутулив плечи,
Провожая взглядом грустных птиц…
Хорошо, что дождь в лицо картечью,
И не видно слёз из-под ресниц.
Ты мне что-то так и не простила,
Не вернулась, гордая собой…
Закружила осень, закружила,
Над рябиной красной и вербой.
И уже не вздрагивает сердце,
Ты когда дотронешься рукой…
Мне на саван полотна отмерьте
Белые туманы над рекой…
Грот Дыяны
У Пяцігорску – невялічкі грот Дыяны
З дзвюма калонамі халоднымі…
Увечары пілі віно духмянае
Тут афіцэры з панначкамі моднымі.
Як танцавалі, жартавалі ўсе весела!
Адзін – прыкметна – вельмі сумаваў…
«Паручнік Лермантаў!Вы нос павесілі?
Дуэль? Падумаеш! Ды хто ў ёй не бываў?!»
Ліхтарыкі ў колерах… І свечкі цьмяныя…
І спевы скрыпкі думаць не даюць…
Развітваўся паэт з нецалаванаю
Дыянаю.
Прыступкі тры… Куды яны вядуць?
Чакай мяне
Ціхі вечар, цёплы вецер,
Сэрца шчасця мкне.
Светлы месяц, зоркі свецяць.
Ты чакай мяне.
Для кахання свет зялёны
Ззяе ў імгле.
Ты чакай пад сінім клёнам,
Дачакай мяне.
Я табе свайго кахання
Не шкадую, не…
Зорны вечар, вечар ранні, –
Прычакай мяне…
ДУРЭЙЦЕ…
Мужчыны, пакідайце вожахі, стрэльбы,
Жанчын разбудзіце, сагрэйце!
Нясіце ў кветкі, пад цёмныя вербы,
Іх смутак па ветру развейце.
Цалуйце жаночыя смяглыя губы,
Каханню, як Богу, паверце.
І вам заспяваюць радасці трубы, –
Кахайце, гулёны, дурэйце…
М.Ю.Лермантаў
Тамара.
У чорнай цясніне Дар’яла,
Дзе Церак раве у імгле,
Каменная вежа стаяла
Над рэчкай, на стромкай скале.
У вежы высокай і цеснай
Царыца Тамара жыла,
Была прыгажуняй нябеснай
Ды злою, як ведзьма, была…
Калі скрозь туман упаўночы
Блішчэў аганёк залаты,
То ён падарожніку ў вочы
Кідаўся і клікаў сюды.
І чуўся там голас Тамары, –
Увесь быў жаданне і жарсць, –
Былі ў ім магутныя чары,
Была і улада-напасць.
На голас нябеснае пэры
Прыходзіў ваяр і пастух,
Тады адчыняліся дзверы
І змрочны выходзіў яўнух.
На мяккай шаўковай пасцелі
Чакала Тамара гасцей,
Два вінныя кубкі шыпелі
І біліся сэрцы часцей.
Гарачыя сплецены рукі,
Яе пацалунак, як боль…
Але незвычайныя гукі
Да ранку нясліся наўкол.
Як быццам, у вежу-пустэльню
Сышлося сто дзеў, юнакоў, –
Ці то баляваць на вяселлі,
Ці то на хаўтуры – з вянком.
І толькі на самым світанні
У вежы згасала святло,
Яна патанала ў маўчанні,
Нічога як бы не было.
Ды кідаўся Церак на скалы,
Грымеў, цішыню парушаў,
І хваля за хваляй збягала –
Да Каспію Церак спяшаў.
Спяшаўся бязмоўнае цела
Аднесці хутчэй, як звычай…
Ў вакне тады нешта бялела,
Гучала адтуль: «Выбачай!»
Пяшчота была ў развітанні,
Салодка той голас гучаў,
І, быццам, ізноў ён каханне
Бязмежнае вам абяцаў…
Уільям ШэкспірВенера і Адоніс
Як толькі дыска сонечнага зарыў
Усплыў, паволі на усходзе мкне,
Адоніс з псярняй паляваць пашпарыў.
Палюе. Між сабой любоў кляне.
Яго Венера палкая дагнала
Ды, як смала, да юнака прыстала:
«Сыдзі з сядла, мой любы, мой каханы,
Пастаў каня хутчэй ты пад сасной.
Мяне парадуй ласкаю нязнанай, –
І мноства тайнаў зведаеш са мной.
Ідзі ж і сядзь, тут не хаваю змеяў,
Я дакажу, як цалаваць умею!
Яна схапіла юнака далоні
І з сілаю іх цягне да грудзей.
Сама заходзіцца ў жарстным стогне,
Падгляду не баіцца ад людзей.
А нецярпенне так яе сягнула,
Што юнака з каня яна сцягнула.
Вуздэчку вырвала, – кідок на куст,
І конь стаіць прывязаны імгненна.
Юнак атарапеў: такі прымус!
Ён счырванеў, бы на людзях паненка.
Венера мякне, бы на сонцы мёд,
Ён з сораму гарыць, у жарсці – лёд.
Абдымкам моцным сціснуты юнак,
Спайманы хутка ў кахання нерат.
І ён і не хацеў, – а чуе смак,
І ўжо не вельмі рвецца з-пад Венеры.
Яна адчула – ён амаль самлеў,
Рукамі шнарыць у яго залеў.
«О, мілы, – кажа, – ты прылёг на грудзі
Бялюткія, як лебядзіны пух.
Пасіся ўсюды – і салодка будзе.
Ды не маўчы, Адоніс! Ты аглух?
Я гаем буду, ты – аленем слынным,
І не губляй, мой любы, ні хвіліны!»
Настроены не будучы лагодна,
Адоніс вырваўся з чаплёных рук.
Венера аж заходзіцца у стогнах
Ад прачаканых палюбоўных мук.
І моліць юнака, кусае губы:
«Вярніся ў рай, я зацалую, любы!»
І раптам нечакана з-за ўзгорка
Кабылка маладая мчыць сюды,
Храпе, іржэ, звіняць яе падкоўкі.
І жарабец, парваўшы павады,
Насустрач паімчаўся неуемна,
Крычыць Адоніс, ды усё дарэмна.
Гарцуе конь, узбрыквае, іржэ,
Аж развяваецца густая грыва,
А ў вачах – агонь, кабылку жджэ,
Паветра п’е ён ноздрамі гняўліва.
То на дыбкі, гарэза, ўстане ён,
То зноў галопам паімчыцца конь.
Яго спаймаць Адоніс зноў спрабуе,
Ды раптам кабыліца мчыцца прэч,
Як ад пагоні, у галоп шыбуе,
А конь за ёй услед імчыць, як смерч.
Усеўся злы Адоніс: «Ну справункі!
Замкнулась кола, хай цябе бягункі!»
Венера да яго крадзецца зноў,
Пад попелам вуглі раздзьмуць зноў хоча.
Між імі справа скончыцца вайной.
Ён сапраўды як ад пчалы адскочыў.
Яна ж Адоніса ўжо не кляне,
А просіць: «Любы, пацалуй мяне!»
«Твой жарабец, апалены жаданнем,
Сам для сябе сапраўдны выбраў шлях.
Давай любоўным зоймемся гуляннем.
Забудзь, Адоніс, сарамлівасць, страх,
Граніцы мору ёсць, няма для жарсці,
Не дай ты яблыку кахання ўпасці!»
«Хто бачыў голай любую сваю,
Што ўзблісне прыгажосцю, як маланка,
Няўжо стрымае жарсць? Плюю
Таму ў твар, ён не мужык – мачанка.
Ты павучыся хоць у жарабца,
Настаўнік добры, йсці – дык да канца!»
* * *
Венера падае, як мел збялела:
Ой, хітрыя жанчыны! Ратаваць!
Ён шчокі трэ, дзьме ў нос і раптам смела
Цалуе ў вусны! Ёй цяпер не ўстаць,
Ляжаць Венера згодна, хоць бясконца,
Пакуль не сыдзе ноч і зноў узыдзе сонца…
…Венера быццам заблудзіла ў рай,
Пакуль Адоніс зноў не адхіснуўся,
Яна п’е пацалункі цераз край,
І моліцца, каб хлопец не ачнуўся.
Бясконца з вуснаў яго жарстна п’е,
І чуе, як крыніца ўзбуджаная б’е.
Яго ў сляпым буянстве не шануе.
Дыханне – быццам выплыла з віроў,
І жарсць яе ў бяспамяцтве пануе,
Палае твар і закіпае кроў.
Грабеж салодкі, радасць сэрца поўніць,
Яна свой сорам сёння не ўспомніць…
Ад рук гарачых, ад абдымкаў ледзь
Ён вырваўся. Венера горка плача:
Згубіла золата яна, не медзь,
І сэрца ўтрапёнае аж скача…
Закопанае срэбра згіне, стлее,
У абароце медзь пазалацее…
* * *
…Венера сонца ласкава вітае:
«Магутны Бог, ты апякун святла,
І сонца бляск – тваё гэта тварэнне,
Ты можаш ім спаліць усё датла.
Ды сын Зямлі – такі ўжо прыгожы,
Што бляск нябесны ён зацемніць можа».
Упартая, да гаю з міртаў мкне.
Кусты за сцёгны чэпяцца балюча.
Пачула – дзесь сабака брахане.
Яна дрыжыць, як стаўшы каля кручы.
І чутна ёй – зласней сабачы брэх.
Венера ўжо не думае пра грэх…
…Стаіць багіня на каленях, у крыві,
Па-бабску плача несуцешна, горна:
«Ой, хлопча любы, што ж ты нарабіў:»
Ды скаргаў ён не чуе усёроўна.
Адоніс мёртвы. Але ясны дзень,
Як і заўжды, упарта гоніць цень.
І раптам! Знік з вачэй юнак забіты!
Растаў імгненна, быццам бы туман.
З крывавых кропляў, на зямлі разлітых,
Узнікла кветка… Божа, не падман?
А колер кветкі пурпур вылучае.
Венера раптам кветачку зрывае.
У вочы пырскае зялёны сок
Адонісавых слёз… Яна ўздыхае,
Цалуе далікатна палюсток,
Сабе на грудзі кветку прыкладае:
«Ты, кветка любая, завянеш тут,
А не ў зямлі, што поўніцца атрут.
Тут, на грудзях, твая будзе пасцелька,
Ёй уладай па праву, назаўжды.
Лажыся ціха ў гэту калыбельку,
Цябе не знойдуць нават халады
І ў кожны момант, толькі захачу я,
Цябе, каханы, шчыра пацалую…
* * *
Назад, у неба – ад Зямлі благой,
Ад месца страшнага яна збягае,
На калясніцы хуткай мчыцца да Багоў.
На Пафас шлях – там боль яна схавае…
Там, прыгажосці і любві царыца,
Навекі вырашыла зачыніцца…
____________
* Адоніс – у грэкаў сын Фелікса і Алфесібеі, дачкі кіпрскага цара. Сімвалізаваў абуджэнне прыроды.
** Венера (Афрадыта) – царыца кахання і прыгажосці.
*** Пафас – горад на Кіпры, ля якога Венера нарадзілася з марской пены.
Франсуа Війён ( француски пэт ХУ1 ст)
Скаргі прыгажуні
Што стала з чысценькім ілбом?
Дзе медзь валос, дзе бровы-стрэлы?
Дзе погляд мой, што як агнём,
Паліў у сэрца самых смелых?
Дзе носік мой – кірпаты, белы,
Маленькіх вушак прыгажосць?
Дзе шчокі – пара яблык спелых,
І палкасць роту – хмель і млосць?
Дзе бель маіх прыгожых рук,
Плячэй маіх выгіб лебяжы?
Дзе поўных сцёгнаў пекны круг,
Любоўю ўзняты так вальяжна?
А пругкі зад? Ён не баяўся кражы,
Нат старцам скорыў бег крыві…
Дзе, схованы між моцных ляжак,
Сад асалоды і любві?
Змаршчынеў лоб, рот загырчэў,
Ссівела, броваў нейк не стала,
Патухла полымя вачэй,
Якім я столькіх счаравала.
Загнуўся нос крывым кінжалам,
А у вушах – валос кусты.
Бяззубы рот глядзіць правалам,
Абвіслі шчокі, як хвасты…
Такі жаноцкі горкі лёс!
Засохлі цыцкі, горб-навала…
Ў люстэрка глянеш – і да слёз.
А зад? А бёдры? Ўсё прапала.
І сцёгны, вабныя бывала,
Як пара зморшчаных каўбас.
А сад кахання? Там завяла
Усё, што мілавала нас…
Бядуем гэтак сёння мы,
Бабулі шэрыя, сляпыя,
Мінулае глядзім, як сны,
Дні ўспамінаем залатыя:
Усе былі мы маладыя,
Агеньчык рана развялі,
Згарэлі дровы, мы не тыя,
Усіх гады нас падвялі…
Гарсія Лорка
Няверная жонка
За цёмным блакітам ажынаў
Ля трысняговага плёсу
На белы пясок я рынуў
Яе смаляныя косы…
Красуні жасміннае цела
Так далікатна бялела,
Бы месяц упоўнач знямелы
Кранаў архідэю нясмела.
А бёдры яе ўзляталі, –
Спалоханыя фарэлі, –
То дыхалі холадам сталі,
То жарсці агнём гарэлі.
Хоць пташка ранак спявала,
Было немагчыма спыніцца…
Дарогаю жарсці імчала
Нястомная кабыліца.
У пацалунках пясчынак
Пайшла світанкам зялёным,
І секлі ногі ў лагчынках
Кінжалы лілій чырвоных…
* * *
Уночы падман быў слушны
Ля краю начной даліны…
Была яна ўсё ж замужняй, –
Здалося мне, што нявіннай…